Журналістка “Нашай Нівы” будзе дамагацца ўзбуджэньня крымінальнай справы ў адносінах супрацоўнікаў міліцыі.

2005 2005-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Гарадзенская журналістка, карэспандэнтка газэты “Наша Ніва” Юлія Дарашкевіч мае намер дамагацца ўзбуджэньня крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, якія перашкаджалі ёй у ажыцьцяўленьні прафэсійных абавязкаў. У часе разгону мітынгу прадпрымальнікаў у Горадні супрацоўнікі АМОНу затрымалі Юлію Дарашкевіч: “Я проста перажыла стрэс, я прывабная, кволая дзяўчына, а мяне валаклі двое амонаўцаў праз цэнтар горада, мне пакінулі страшэнна балючыя і вялікія сінякі. Я была ў шоку, я наогул ня ведала, што такое можа быць са мной. Я – не тэрарыстка, я – законапаслухмяная грамадзянка, са мной абышліся так, нібыта я зрабіла штосьці страшнае. А па-другое, мяне проста вывелі паводзіны гэтага міліцэйскага начальніка Чубанава, які аддаў загад гэта ўсё зрабіць. Гэта было настолькі ў грубай форме, ён крычаў: “Стаяць, дзе твая акрэдытацыя!” Ён проста сказаў: “Убраць яе адсюль.” І гэтыя двое амонаўцаў проста схапілі мяне і павалаклі на супрацьлеглы ад гэтай акцыі бок”.

Юлія Дарашкевіч дамагаецца справядлівасьці. Яна атрымала адказ на сваю скаргу з Ленінскага райаддзела міліцыі Горадні. У ім гаворыцца, што амонаўцы, маўляў, дзейнічалі ў мэтах асабістай бясьпекі журналісткі і захаваньня яе фотаапаратуры. Аднак Юлія Дарашкевіч з гэтым не пагаджаецца, бо амонаўцы ёй пагражалі, сілай цягнулі яе праз плошчу і білі па фотакамэры. Юлія мае намер скардзіцца ў вышэйшыя інстанцыі і дамагацца ўзбуджэньня крымінальнай справы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international