Зьнялі з пасады за апазіцыйнасьць

2008 2008-07-15T10:27:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Уладзіміра Юрчанку, старшыню Магілёўскай раённай Кастрычніцкай арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) знялі з пасады брыгадзіра будаўнічага ўпраўленьня энергетыкаў "Лаўсанбуд". Аб гэтым ён паведаміў аўтару Bulletinonline па тэлефоне.

 

– Да мяне на працу прыйшоў супрацоўнік міліцыі, які пачаў распавядаць майму начальніку, што ёсць непарадкі ў маёй працы, – кажа Ўладзімір Юрчанка. – Нібыта праблемы тут і там, хаця нічога такога да гэтага моманту не было. Далей – больш. Ён прапанаваў кіраўніцтву мяне звольніць. Гэтае пытаньне вырашалася некалькі дзён.  Кіраўніцтва прыйшло да высновы – не звальняць, але зьняць мяне з пасады брыгадзіра вартаўнікоў.

У выніку такога рашэньня апазіцыянер будзе губляць прыблізна 100 тысяч рублёў ад свайго былога заробка штомесяц.

– Тое, што да мяне раптоўна прыйшоў супрацоўнік міліцыі і кіраўніцтва пасля яго прыходу мяне ледзь не звольніла, – гаворыць Уладзімір, – на маю думку, з’яўляецца вынікам маёй палітычнай дзейнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international