Дзень народзінаў за кратамі

2008 2008-07-15T09:23:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bogdan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Свой дваццаць першы  дзень нараджэньня актывіст Партыі БНФ, праваабаронца Ільля Богдан сустракае за кратамі – юнака падазраюць у здзяйсненьні выбуху ў Менску 4 ліпеня. Ільлю спаўняецца 21 год.

Яшчэ 10 ліпеня ўвечары на кватэры, дзе  Ільля пражывае з бацькамі, прайшоў ператрус, які зьдзяйсьнялі супрацоўнікі КДБ. Пасьля ператрусу актывіста затрымалі і даставілі на допыт. Доўгі час ні сябры, ні родныя, ні нават адвакат  не маглі даведацца, куды даставілі затрыманага актывіста. Толькі праз два дні высветлілася, што Ільля ўтрымліваецца ў РУУСе Маскоўскага раёна. Стала таксама вядома, што некаторы час Богдана трымалі ў так званай “ камеры-стакане”, каб псіхалагічна падавіць ягоную волю.

Цікава, што нягледзячы на тое, што Ільлю затрымалі нібыта па падазрэньні ў здзяйсненьні выбуху, тым не меней распытвалі яго найперш пра праваабарончую дзейнасьць, пра той, ці ўдзельнічае ён у выбарчай кампаніі. Несумненна, што затрымаўшы Ільлю, міліцыя намагаецца застрашыць актывіста, а ніколькі не адшукаць сапраўдных злачынцаў. Гэты палітычны перасьлед уладаў сёньня назіраецца ў дачыненьні да дзесятка актывістаў розных партый і рухаў, якія патрапілі за краты па падазрэньні ў выбуху.

Трымайся Ільля! Сябры і калегі віншуюць з днём народзінаў і вераць у цябе!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international