Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці

15.07.2008. Тэгі: акцыі, апазіцыя.
Крыніца: Радыё «Свабода».

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску была разагнаная акцыя з патрабаваньнем вызваліць актывістаў апазыцыі, арыштаваных пасьля выбуху 4 ліпеня. У 18.00 каля 50-ці прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да актывістаў дэмакратычнай супольнасьці. Актывісты АДС патрабуюць вызваліць затрыманых актывістаў, якіх трымаюць у сьледчым ізалятары як падазроных у выбуху падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

Дэманстрантаў выцесьнілі з Кастрычніцкай плошчы і павялі вуліцай Янкі Купалы.
Насустрэч дэманстрантам, якіх вяло ачапленьне спэцназу міліцыі, рухалася калёна сувораўцаў – у іх сёньня выпускны баль. Міліцыянты разьвялі дзьве калёны – адна прайшла па левым баку вуліцы, другая – па правым. Пасьля калёна павярнула на вуліцу Куйбышава і прайшла да вуліцы Максіма Багдановіча.

ЦІкава, што ўвесь час калёну суправаджалі двое асобаў блізкаўсходняй зьнешнасьці, якія ўвесь час выкрыквалі лёзунгі, крычалі дэманстрантам, што яны ўсе “прадаліся ЗША”, “служаць Бушу” і падобнае. Спэцназаўцы не дазвалялі рабіць ім заўвагі, і гэтак яны прайшлі за калёнай да вуліцы Максіма Багдановіча. На скрыжаваньні вуліцы Варвашэні і Багдановіча каля казіно “Белая вежа” дэманстранты і спэцназаўцы раптам убачылі пусты пакет з-пад соку, і гэта выклікала сьмех і ў адных і ў другіх.

Урэшце пачуўся загад – нікога не затрымліваць. Спачатку дазволілі сысьці з натоўпу Віктару Івашкевічу, а потым далі разыйсьціся іншым дэманстрантам. На Кастрычніцкай плошчы быў моцна збіты амапаўцамі лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі анатоль Лябкдзька. Пасьля збіцця палітык звярнуўся ў 2-ю клінічную лякарню Менска. Урачы засведчылі шматлікія гематомы на грудзях і нагах Лябедзькі.


ЦІкава, што тых дваіх, якія ўвесь час гучна абражалі людзей, узялі двое спэцназаўцаў, пад аховай адвялі ў бок і адпусьцілі.Такім чынам, акцыя, якая, па сутнасьці, не змагла адбыцца на Кастрычніцкай плошчы, завяршылася каля крамы “Матрошка” на вуліцы Максіма Багдановіча. Затрыманых на момант роспуску не было. Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў заявілі, што пасьля гэтага адбудзецца паседжаньне Палітрады, дзе будзе вызначана – ці варта наагул ісьці на выбары і ў якой якасьці.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования