Увечары 30 сакавіка ў кватэры палітвязьня Міхаіла Марыніча пачаўся вопіс маёмасьці

2005 2005-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.

Паводле прысуду, які прагучаў 30 сьнежня ў Менскім раённым суддзе, Міхаіла Марыніча пазбавілі волі з канфіскацыяй маёмасьці.30 сакавіка ў 21.00 кватэру Міхаіла Марыніча прыйшлі судовыя выканаўцы. Сыны Міхаіла Марыніча абураныя дзеяньнямі ўладаў. Ігар Марыніч упэўнены, што судовыя выканаўцы адмыслова прыйшлі ў такі час. Ён разглядае гэта як зьдзек зь сям’і: “Лічу, што гэта папросту зьдзек. Можна ўсё гэта было рабіць днём. Наша мама не вельмі здаровы чалавек. На стале ляжыць таномэтар. Яна вымерала ціск. А цяпер што? Піць таблеткі на ноч? Але яны ўсе плявалі на тое, як сябе адчуваюць людзі, што яны думаюць… Ідзе вайна, таму ўсе сродкі ідуць. Людзям, у якіх няма сумленьня, тлумачыць нешта бессэнсоўна”.

Судовыя выканаўцы патлумачылі, што яны працуюць з 9 да 6 вечара, а потым яшчэ да 10 гадзіны выконваюць даручэньні суду, якія тычацца канфіскацыяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international