Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Берасьце: Вынікі фармаваньня акруговых камісій

14.07.2008. Тэгі: выбары-2008.

Сёньня, 14 ліпеня, у Берасьці на сумесным паседжаньні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта адбылося зацьвержданьне спісу 208 сябраў 16 акруговых выбарчых камісій. 

Усяго вылучана 260 прэтэндэнтаў: 84- шляхам збору подпісаў, 65- ад грамадскіх арганізацый, 56 – ад палітычных партый і 55 – ад працоўных калектываў. Як падкрэсліў старшыня аблвыканкаму Брэсшчыны Канстанцін Сумар, які вёў паседжаньне, камісіі павінны працаваць такім чынам, как выбары прайшлі адкрыта й празрыста: “Ня трэба шукаць “блох” у кандыдатаў у дэпутаты”. 

Карыстаючыся сваім правам, рашэньнем аблвыканкама ў акруговыя камісіі былі ўключаныя 14 прадстаўнікоў абласнога выканаўчага камітэта. У сваю чаргу прэзідыум абласнога Савета ўключыў яшчэ 14 сваіх прадстаўнікоў. Такім чынам, адразу 28 прадстаўнікоў тутэйшай улады трапіла ў склад акруговых камісій – “па ўладнаму спісу”: іх імёны не называліся. 

Фактычна выбіралі 180 чалавек, вылучаных у камісіі. На гэты раз вырашалі, каб у камісіі выйшла максімальна дапусьцімая колькасьць сябраў – па 13 у кожнай. Было сказана, што ў кожную камісію трапілі прадстаўнікі ўсіх палітычных партый і што ня трэба дзяліць кандыдатаў на “чырвоных” і “белых”, “левых” і “чорных”. Тым ня меньш, найбольшае прадстаўніцтва ў складзе належаць “прапрэзідэнцкім” партыям: КПБ (9), Аграрнай (4), “Партыі працы й справядлівасьці” (3). 

Брэсцкая абласная арганізацыя БНФ вылучала 9 кандыдатур у сябры акружных выбарчых камісій, алше туды трапіла толькі два чалавекі. Абласная арганізацыя АГП вылучала 8 чалавек, а ў камісіі апынулася таксама два сябра партыі. Яшчэ горш сітуацыя з сябрамі Грамады. Першая вылучала ў камісіі 4 сябры па чатырох акругах, дзе плануеца вылучэньне ў кандыдаты сябраў партыі, але ўключылі толькі аднаго. “Грамада” вылучала двух сябраў, уключылі аднаго. 

Ня быў уключаны ў склад камісіі Сяргей Вакуленка, які вылучаўся па Брэсцкай цэнтральнай акрузе № 2 шляхам збору подпісаў. Як адказаў сябра Цэнтрвыбаркаму, начальнік галоўнага упраўленьня арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Каляда, у той акрузе была самая высокая канкурэнцыя: 22 прэтэндэнты на 13 месцаў, таму там не хапіла месца ўсім жадаючым. 

Высокая канкурэнцыя склалася таксама ў брэсцкіх Заходняй, Усходняй, Мухавецкай выбарчых акругах, дзе вылучалася не меньш чым па 20 сябраў камісій. Найменьшая – па Івацэвіцкай выбарчай акрузе № 11: 14 чалавек на 13 месцаў. Сярод грамадскіх арганізацыяў самае шырокае прадстаўніцтва належыць “Белай Русі” і БРСМ – амаль у кожнай з 16 камісій. 

З прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў трапілі ў склад камісій Рыгор Бакіевіч (сябра БНФ – па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе № 2) і Людміла Дзенісенка (першы сакратар Брэсцкай гарадской арганізацыі ПКБ – па Мухавецкай выбарчай акрузе № 4). 

На працягу трох дзён пасьля сумеснага паседжаньня камісіі павінны выбраць свае кіруючыя органы. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования