Міністэрства юстыцыі сваёй пастановай ад 14 сакавіка ўнесла зьмены ў Правілы афармленьня і разгляду дакумэнтаў, што прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі палітычных партыяў, прафэсійных саюзаў, іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама пастаноўкі на ўлік і дзяржаўнай рэгістрацыі іх арганізацыйных структураў.

2005 2005-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дакумэнт быў зьмешчаны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (№ 44, 24 сакавіка 2005 г.). Яго поўная назва — “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Правілы афармленьня і разгляду дакумэнтаў, якія падаюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі палітычных партыяў, прафэсійных саюзаў, іншых грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама пастаноўкі на ўлік і дзяржаўнай рэгістрацыі іх арганізацыйных структураў. Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2005 г. № 8”. Рэгістрацыйны нумар дакумэнта ў Нацыянальным рэестры — 8/12286.

Найбольш істотныя зьмены адбыліся ў главе 5 дадзеных правілаў, і яны датычаць парадку рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік і ліквідацыі арганізацыйных структураў грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў. Так, дакумэнт шмат увагі надае падставам для выключэньня арганізацыяў з журнала рэгістрацыі арганізацыйных структураў і зьняцьця з уліку. Прадугледжваецца страта арганізацыйнай структурай рэгістрацыі ў выпадку невыкананьня ў месячны тэрмін патрабаваньняў рэгіструючага органу, што вынес пісьмовае папярэджаньне арганізацыі за парушэньне заканадаўства альбо статута ягонай арганізацыйнай структурай.

Адзначым, што дадзенае дапаўненьне ў правілах наўпрост датычыцца шэрагу палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, якім былі вынесеныя папярэджаньні за разьмяшчэньне арганізацыйных структураў у жылых памяшканьнях. Такім чынам, у бліжэйшы час трэба чакаць масавага зьняцьця з уліку мясцовых арганізацыйных структураў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, паведамляе belngo.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international