Берасьце: У акруговых камісіях не хапіла месца ўсім жадаючым

2008 2008-07-14T15:10:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 14 ліпеня, у Брэсце на сумесным паседжаньні прэзідыума абласнога Савету дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта адбылося зацвержванне спіса 208 сябраў 16 акруговых выбарчых камісіяў. 

 

Усяго была вылучана 260 прэтэндэнтаў: 84 – шляхам збору подпісаў, 65 – ад грамадскіх арганізацый, 56 – ад палітычных партый і 55 – ад працоўных калектываў. Як падкрэсліў старшыня аблвыканкаму Брэсшчыны Канстанцін Сумар, які вёў паседжаньне, камісіі павіны працаваць такім чынам, каб выбары прайшлі адкрыта і празрыста: “Ня трэба шукаць “блох” у кандыдатаў у дэпутаты”.

 

Карыстаючыся сваім правам,  рашэньнем аблвыканкама ў акруговыя камісіі былі ўключаны 14 прадстаўнікоў абласнога выканаўчага камітэта. У сваю чаргу прэзідыум абласного Савета уключыў  яшчэ 14 свааіх прадстаўнікоў. Такім чынам адразу 28 прадстаўнікоў тутэйшай улады трапіла ў склад акруговых камісій – “па уладнаму спісу”: іх імёны не называліся.

 

Фактычна выбіралі 180 чалавек, вылучаных у камісіі. На гэты раз вырашалі, каб у камісіі ўвайшло па максімальна дапусцімай колькасьці сябраў – па 13 у кожнай. Было сказана, што ў кожную камісію трапілі прадстаўнікі  усіх палітычных партыяў і што не трэба дзяліць кандыдытаў на “чырвоных” і “белых”, “левых”  і “чорных”. Тым не меньш найбольшае прадстаўніцтва ў складзе камісій належыць “прапрэзідэнцкім” партыям: КПБ (9), Аграрнай (4), Партыі працы і справядлівасьці (3).

 

Брэсцкая абласная арганізацыя БНФ вылучыла 9 кандыдатур у сябры акружных выбарчых камісіяў, але туды трапіла толькі два чалавекі. Абласная арганізацыя АГП вылучала 8 чалавек, а ў камісіі апынулася таксама два сябра партыі. Яшчэ горш сітуацыя з сябрамі ПКБ т БСДП (Грамада). Першая вылучала ў камісіі 4 сябры па чатырох акругах, дзе плануецца вылучэньне ў кандыдаты сябраў партыі, але ўключылі толькі аднаго.  “Грамада” вылучала двух сябраў - уключылі аднаго.

 

Не знайшлося месца ў камісіях і для грамадскага актывіста, даверанай асабе А.Мілінкевіча, міжнароднага назіральніка Сяргея Вакуленкі, які вылучаўся ў сябры камісіі па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе №2 шляхам збору подпісаў. Як адказаў сябра Цэнтрвыбаркама, начальнік галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Каляда, у той акрузе была самая высокая канкурэнцыя: 22 прэтэндэнта на 13 месцаў, таму там не хапіла месца ўсім жадаючым. С. Вакуленка падае скаргу ў Цэнтрвыбаркам, дзе просіць растлумачыць, па якіх матывах ён не трапіў у акруговую камісію.  

 

Высокая канкурэнцыя склалася таксама ў брэсцкіх Заходняй, Усходняй, Мухавецкай выбарчых акругах, дзе вылучалася не меньш чым па 20 сябраў камісій.  Найменьшая – па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11: 14 чалавек на 13 месцаў.  Сярод грамадскіх арганізацый самае высокае прадстаўніцтва належыць “Белай Русі” і БРСМ – амаль у кожнай з 16 камісій.

 

З апазіцыі трапілі ў склад камісій Рыгор Бакіевіч (сябра БНФ  - па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе №2) і Людміла Дзенісенка (першы сакратар Брэсцкай гарадской арганізацыі ПКБ - па Мухавецкай выбарочай акрузе №4). На працягу трох дзён пасля сумеснага паседжання камісіі павіны выбраць свае кіруючыя органы.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international