Моладзевы актывіст з Астравецкага раёну патрапіў пад увагу міліцыі ў сувязі з выбухам у Менску

2008 2008-07-14T14:06:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 ліпеня ў  Астравецкім раене дадому да сябра АГП Ягора Краснова прыйшлі два супрацоўнікі Астравецкага РАУС, каб высьветліць, дзе моладзевы актывіст правёў ноч з  3 на 4 ліпеня, калі ў Менску адбыўся выбух. У адсутнасьць Ягора Краснова пісьмовае тлумачэньне аб ягоным знаходжаньні было узята у маці А.В.  Віткоускай. Пры гэтым міліцыянтаў цікавіла не толькі ноч на 4, але  і дзе яе сын правёў апошнія 10 дзен, якія папярэднічалі тэракту у Менску. Як  сведчыць Віткоўская, на руках у міліцыянтаў  быў даволі вялікі спісак  асобаў, якія трапілі пад падазрэньне  ў сувязі з тэрактам у Менску.

 

У Астравецкім раёне гэта ужо другі выпадак, калі з пытаньнем “дзе быў у ноч з 3 на 4” супрацоўнікі міліцыі зьвярнуліся да прадстаўніка апазіцыі. Першы такі факт меў месца  6 ліпеня, калі дадому да сябра АГП Мікалая Уласевіча прыйшоў участковы інспектар і таксама задаў такое ж пытаньне.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international