Магілёўшчына: фармаваньне акруговых камісіяў прайшло без галасаваньня

2008 2008-07-14T12:45:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адбылося сумеснае паседжаньне аблвыканкаму і прэзыдыюму аблсавету дэпутатаў Магілёўскай вобласьці, на якім былі зацьверджаныя акруговыя выбарчыя камісіі на Магілёўшчыне.

 

На паседжаньне пусьцілі толькі праваабаронцу Барыса Бухеля і старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якія загадзя падалі заяву на імя Прэзідыума аблсавета і аблвыканкама, а таксама Валерыя Беразіенка – дзякуючы заяве на імя старшыні аблвыканкама Барыса Батуры. Астатнія магілёўскія актывісты на паседжаньне не патрапілі, хоць і прасілі у пісьмовым выглядзе паведаміць пра час і месяца паседжаньня.

Цікавы падыход праявілі ўлады да прынцыпаў адбору сябраў выбарчых камісіяў. Яны заявілі, што не ўключаюць асобаў старэй за 75 гадоў, а таксама беспрацоўных. Таксама ўлады заявілі аб неабходнасьці захаваньня прынцыпу прапарцыянальнасьці пры стварэньні выбарчых камісіяў. На гэта праваабаронца Барыс Бухель адказаў, што павінна захоўвацца, перш за ўсё, прапарцыянальнасьць палітычных сілаў. Гэты аргумент застаўся без увагі.

Паседжаньне цягнулася ўсяго паўгадзіны. Галасаваньня, па сутнасьці, не было. Склад акруговых камісіяў не зачытваўся, а прымаўся “аднагалосна” адзіным спісам. Праваабаронцы зьбіраюцца падаваць скаргу ў пракуратуру аб парушэньні парадку галасаваньня.

Акрамя прадстаўніка ад грамадскага аб’яднаньня “Адраджэньне” БНФ Пятра Мігурскага літаральна з боем у склад акруговай выбарчай камісіі ўдалося ўключыць абласнога лідэра Партыі камуністаў Беларускай Валерыя Беразіенка.

Пытаньне актывістаў, куда і калі можна падаваць спісы аб накіраваньні назіральнікаў, засталося непачутым. У прыняцьці пратаколаў адразу на паседжаньні было таксама адмоўлена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international