Новая хваля перасьледу дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў – фінансавая

2008 2008-07-14T12:22:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі набірае моц кампанія па праверцы даходаў і маёмасьці вядомых палітычных дзеячоў і дэмакратычных актывістаў, а таксама тых, хто заявіў аб сваім намеры браць удзел у выбарчай кампаніі, або ў якасьці кандыдата у дэпутаты, або ў якасьці назіральніка. Нецяжка здагадацца, што падатковыя праверкі пачаліся пасьля гучных заяў Прэзідэнта Лукашэнкі аб тым, што, маўляў, апазіцыя жыве лепей за ўсіх і нідзе не працуе.

 

Як стала вядома праваабаронцам, падаткавікоў і супрацоўнікаў дэпартамента фінансавых расследаваньняў зацікавілі даходы Сяргея Калякіна, Вінцука Вячоркі, Зміцера Бандарэнкі, актывіста і праваабаронцы з Бярозы Сяржука Русецкага, а таксама іншых асоб. Усе яны атрымалі позвы з’явіцца ў раённыя дапартаменты па фінансавых расследваньнях Камітэта дзяржкантролю.

У панядзелак 14 ліпеня праваабаронца Валянцін Стэфановіч вымушаны быў наведаць ДФР КГК па Менскай вобласці і гораду Менску. Паколькі ў пятніцу артымаў адпаведную позву.

 

Нягледзячы на тое, што ён прадставіў у падатковую інспекцыю дэкларацыю аб маёмасьці і даходах за 2007, а таксама дэкларацыі жонкі і бацькі, у Стэфановіча былі ўзятыя пісьмовыя тлумачэньні аб тым, што дэкларацыя ім была пададзеная.

 

З размовы ў дэпартаменце фінансавых расследаваньня праваабаронцу стала зразумела, што існуе адмысловы спіс асобаў, у якіх будуць запатрабаваныя дэкларацыі аб даходах і праведзены праверкі пададзеных звестак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international