Журналіста Сяргея Панамарова міліцыя груба выдаліла з райвыканкама

2008 2008-07-14T09:16:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намер журналіста, актывіста Руху “За Свабоду” Сяргея Панамарова трапіць на сустрэчу клецкіх чыноўнікаў з прадпрымальнікамі (якіх запрасілі ў абавязковым парадку) сутыкнуўся з катэгарычным непрыманьнем уладаў.

Сяргей Панамароў з журналісцкім пасведчаньнем увайшоў у будынак райвыканкама і нават падняўся да 4 паверха. Але пасля атрыманьня інструкцый, ахова будынка з ужываньнем гвалту выпіхнула Панамарова на вуліцу.

Міліцыянт груба штурхнуў яго з лесвіцы 3-га паверха, калі ён паспрабаваў зайсці ў кабінет старшыні райвыканкама, каб паскардзіцца на незаконныя дзеяньні аховы.

Я наляцеў на сцяну, на твары з’явілася кроў… Пасля гэтага я накіраваўся у пракуратуру і судмедэкспертызу, – распавядае Сяргей Панамароў.

Актывіст Руху сумняваецца, што вінаватых пакараюць. На яго думку, у прыслужнікаў улады развязаныя рукі і яны адчуваюць сябе бяспакаранымі. Міліцыянт на развітаньне абяцаў знайсці паў-райвыканкама  сведкаў, што Панамароў сам стукнуўся аб сцяну. Тым не менш, Сяргей Панамароў намераны дабівацца справядлівасьці. // Сайт Аляксандра Мілінкевіча

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства