Вольга Нікалайчык не пусціла ў кватэру прадстаўнікоў сілавых структур

2008 2008-07-14T09:09:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Незалежны кінадакументаліст Вольга Нікалайчык адмовілася пускаць у сваю кватэру прадстаўнікоў сілавых структур. Вольга паведаміла, што у кватэру яе маці-інваліда па вуліцы Валгаградскай спрабаваў увайсці міліцыянер, які назваўся участковым інспектарам. Паводле яе слоў, разам з міліцыянерам на лесвічнай пляцоўцы знаходзіліся два мужчыны ў цывільным.

 

Вольга Нікалайчык адмовілася ўпусціць іх у кватэру і размаўляла праз зачыненыя дзверы. Свой візіт невядомы мужчына ў форме міліцыянера матываваў расследаванне акалічнасцей выбуху, што адбыўся ў Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці", — сказала Вольга Нікалайчык.

"Супрацоўнікам сілавых структур кінадакументаліст заявіла, што па тэлефоне параіцца з праваабаронцамі, журналістамі і сябрамі: ці варта такой кампаніі адчыняць дзверы ў кватэру. Пакуль яна тэлефанавала, трое невядомых пайшлі. Вольга Нікалайчык лічыць, што іх візіт звязаны з яе прафесійнай дзейнасцю ў сферы незалежнага дакументальнага кіно.

У пачатку будучага тыдня яна мае намер сустрэцца з участковым у РУУС і пагутарыць з ім. // БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international