Дзяніса Турчаняка выклікалі ў сувязі з выбухам ў Мінску

2008 2008-07-14T09:02:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Брэсцкі актывіст апазіцыі Дзяніс Турчаняк быў дапытаны міліцыяй у сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў Мінску.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, на мабільны тэлефон актывісту патэлефанаваў супрацоўнік крымінальнага вышуку і паведаміў, што ён павінен тэрмінова з'явіцца ў аддзел унутраных спраў Маскоўскага раёна Брэста па справе аб выбуху ў сталіцы.
"Актывіст адказаў, што не зможа прыйсці адразу, бо яму неабходны час, каб звязацца з адвакатам. На гэта было заяўлена: адвакат дапушчаны не будзе, бо гэта проста гутарка", — сказаў праваабаронца.

Тым не менш Турчаняк прыйшоў у міліцыю разам з адвакатам, якога ўсё ж дапусцілі на гутарку. Размова доўжылася прыкладна 50 хвілін. У Турчаняка пыталіся, дзе ён знаходзіўся, калі ў Мінску адбыўся выбух. Хто можа пацвердзіць, што ў гэты час ён быў у Брэсце, а таксама ці ёсць у яго аўтамашына, ці кіруе ён якім-небудзь транспартным сродкам па дамоўленасці, ці ёсць у яго сваякі, сябры або знаёмыя ў Мінску.

"Апрача таго, актывісту прапанавалі здаць адпячаткі пальцаў і ўзор ДНК. Ад апошняга ён адмовіўся, як і ад таго, каб быць знятым у міліцыі на фота і відэа", — зазначыў праваабаронца.

Падчас размовы Турчаняк пацікавіўся, чаму гутараць з ім у межах гэтай крымінальнай справы. На што яму адказалі: апытваюць усіх, хто раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, і псіхічна нездаровых людзей. Варта зазначыць, што Дзяніс Турчаняк ні да адной  з гэтых груп не адносіцца. // БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international