Антон Астаповіч: Разбурэнне помнікаў стала татальным

2008 2008-07-11T20:16:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч прапанаваў стварыць з прадстаўнікоў грамадскасці Каардынацыйную раду па абароне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, каб спыніць навалу.

На круглым стале, прысвечаным пошуку шляхоў абароны помнікаў ад знішчэння, які адбыўся 10 ліпеня, Антон Астаповіч адзначыў, што помнікі зараз не бароніць нават уключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Па словах, Астаповіча, Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры пераўтварыліся ў своеасаблівы інстытут “вынясення смяротных прысудаў нашым помнікам”. Тыя, хто мусіць ахоўваць помнікі згодна са сваімі прафесійнымі абавязкамі, выносяць свае рашэнні не ў адпаведнасці з Законам, а кіруючыся загадамі вышэйшых уладаў.

Старшыня Рэспубліканскай рады Беларускага таварыства аховы помнікаў адзначыў, што цяпер актыўна руйнуюцца не толькі помнікі Вялікага Княства, Рэчы Паспалітай, перыяду беларускага адраджэння, але і знакавыя будынкі савецкага перыяду, што дэманструе “поўны маральны распад дзейсных дзяржаўных інстытуцыяў”.

Кропкавая рэстаўрацыя некаторых выбітных архітэктурных аб’ектаў праводзіцца з татальным парушэннем ўсіх метадычныя рэкамендацый, і міжнародных нарматываў.

У такой сітуацыі Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікае грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, журналістаў аб'яднаць намаганні па абароне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. Антон Астаповіч прапануе стварыць Каардынацыйную раду, якая будзе складацца з грамадскіх камісіяў.

– У нас застаўся адзіны шанец уратаваць для нашчадкаў нашае культурнае багацце – гэта аб'яднаць намаганні і працаваць разам. Давайце ж не губляць гэтага шанцу, – заклікае Антон Астаповіч.

Поўны тэкст даклада Антона Астаповіча на круглым стале тут

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international