6 красавіка ў Першамайскім судзе г. Мінска распачнецца разгляд чарговай крымінальнай справы па абвінавачаньні ў паклёпе у адносінах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.2 арт.367 Крымінальнага кодэксу РБ) і ў знявазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу РБ).

2005 2005-03-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 сакавіка былы прадпрымальнік і дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэй Клімаў атрымаў пастанову аб пачатку вытворчасці па яго крымінальнай справе. Пачатак слуханняў ў Першамайскім судзе г.Мінска прызначаны на 6 красавіка. Суддзя Алена Ананіч папрасіла загадзя паінфармаваць пра наяўнасць у падсуднага адваката.
Крымінальную справу ў адносінах да А.Клімава расследваў старшы следчы па асабліва важных справах пракуратуры г.Мінска Аляксандр Пікараў. Клімаў звінавачваецца ў паклёпе у адносінах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.2 арт.367 Крымінальнага кодэксу РБ) і ў знявазе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу РБ). У пастанове аб перадачы справы ў суд пазначана, што А.Клімаў, напісаў, арганізаваў выданне і распаўсюд кніг ды ў лётак, якія ўтрымліваюць зняважлівыя выказванні на адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ды абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international