Актывісты АГП асуджаныя за брыдкаслоўе

2008 2008-07-11T19:46:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацьцяна Паўлючук прызнала актывістаў АГП віноўнымі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП - дробнае хуліганства" і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту  Кірылу Паўлоўскаму тэрмінам на 10 сутак, Міхасю Пашкевічу і Віталю Стажараву – па 15 сутак.

Яны былі затрыманыя раніцай пасьля таго, як хацелі даведацца ў КДБ пра лёс свайго паплечніка Аляксандра Сяргіенкі. Супрацоўнікі міліцыі даставілі актывістаў АГП у Цэнтральны РУУС, дзе склалі пратаколы за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.

Варта адзначыць, што ўсе трое актыўныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі: намесьнік старшыні "Маладых дэмакратаў" Міхась Пашкевіч зьяўляецца кіраўніком выбарчага штабу Аляксандра Дабравольскага і вылучаны палітрадай у Цэнтральную выбарчую камісію ў якасьці назіральніка, Віталь Стажараў - кіраўнік менскай гарадзкой арганізацыі "Маладыя дэмакраты", а Кірыл Паўлоўскі - кіраўнік “Маладых дэмакратаў” Цэнтральнага раёна сталіцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international