Месцазнаходжаньне Ільлі Богдана невядомае
11.07.2008.
Тэгі: праваабаронцы, арышт, рэпрэсіі.
Сёньня сваякі намесьніка старшыні Моладзі БНФ і праваабаронцы Ільлі Богдана прыйшлі ў ізалятар на Акрэсьціна і правялі там каля 2 гадзінаў, аднак перадачу ў іх не прынялі: як сьцвярджаюць супрацоўнікі ізалятару, такога затрыманага ў іх няма. Усе спробы высьветліць месцазнаходжаньне Ільлі Богдана пакуль не далі плёну. Верагодней за ўсё, хлопец, як і іншыя трое (пра якіх ужо раней паступіла інфармацыя аб пераводзе ў "амерыканку"), знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Гэта - лідэр Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі, сябра АГП Аляксандр Сяргіенка і актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч.
Зараз сваякі Ільлі Богдана разам з адвакатам накіраваліся ў СІЗА Камітэту дзяржбясьпекі, каб высьветліць месцазнаходжаньне актывіста. Падобныя дзеяньні беларускіх уладаў зьяўляюцца амаральнымі ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў, якіх фактычна пазбаўляюць элементарных правоў: ведаць маці, дзе знаходзіцца яе сын, ведаць жонцы, у чым і на падставе чаго абвінавачваюць яе мужа. Пяцярпелым ад выбуху 4 ліпеня ўлады аказалі ня толькі медыцынскую, але і псіхалагічную дапамогу, абяцаюць аказаць і фінансавую... А хто акажа дапамогу сваякам беспадстаўна затрыманых, і ці возьмуць на сябе адказнасьць тыя, чыімі рукамі паліцэйская дзяржава прэсінгуе грамадзтва?
Навіны па тэме
10.10.2008 Нобэлеўскую прэмію міру атрымаў былы фінскі прэзыдэнт
10.10.2008 Учынены напад на салігорскую праваабаронцу
09.10.2008 Былы міліцыянт з Шаркоўшчыны абараніў свой гонар
06.10.2008 Алесь Бяляцкі: «Улады ўвогуле перасталі саромецца назіральнікаў»
03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











