Месцазнаходжаньне Ільлі Богдана невядомае

2008 2008-07-11T16:52:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня сваякі намесьніка старшыні Моладзі БНФ  і праваабаронцы Ільлі Богдана прыйшлі ў ізалятар на Акрэсьціна і правялі там каля 2 гадзінаў, аднак перадачу ў іх не прынялі: як сьцвярджаюць супрацоўнікі ізалятару, такога затрыманага ў іх няма. Усе спробы высьветліць месцазнаходжаньне Ільлі Богдана пакуль не далі плёну. Верагодней за ўсё, хлопец, як і іншыя трое (пра якіх ужо раней паступіла інфармацыя аб пераводзе ў "амерыканку"), знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Гэта - лідэр Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі, сябра АГП Аляксандр Сяргіенка і актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч. 

Зараз сваякі Ільлі Богдана разам з адвакатам накіраваліся ў СІЗА Камітэту дзяржбясьпекі, каб высьветліць месцазнаходжаньне актывіста. Падобныя дзеяньні беларускіх уладаў зьяўляюцца амаральнымі ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў, якіх фактычна пазбаўляюць элементарных правоў: ведаць маці, дзе знаходзіцца яе сын, ведаць жонцы, у чым і на падставе чаго абвінавачваюць яе мужа. Пяцярпелым ад выбуху 4 ліпеня ўлады аказалі ня толькі медыцынскую, але і псіхалагічную дапамогу, абяцаюць аказаць і фінансавую...  А хто акажа дапамогу сваякам беспадстаўна затрыманых, і ці возьмуць на сябе адказнасьць тыя, чыімі рукамі паліцэйская дзяржава прэсінгуе грамадзтва?       

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international