Cтаршыня Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ Iван Бедка абвінавачаны ў распаўсюдзе ўлётак
30.03.2005.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Партыі БНФСлонiмская арганiзацыя Партыi БНФ правяла 26 сакавіка санкцыянаваны мiтынг, прысьвечаны Дню Незалежнасьці. Акцыя прайшла арганiзавана й пад пiльным наглядам праваахоўных органаў. Падчас правядзеньня затрыманьняў не было.
Аднак 29 сакавiка ў мясцовы РАУС быў выклiканы старшыня Слонімскай арганізацыі Iван Бедка, якi падаваў заяўку на правядзеньне мiтынгу. На яго быў складзены пратакол за распаўсюд улётак згодна артыкулу 172, ч.3 КААП. Самае цiкавае ў тым, што Бедка ўлётак не раздаваў. Гэта, мабыць, спроба міліцыі разьлiчыцца зь iм за мiнулы год, калi, нягледзячы на два складзеныя пратаколы, судзьдзя вынес Бедку толькi папярэджаньне.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









