З Акрэсьціна - у "амерыканку"
Як толькі што стала вядома ПЦ "Вясна", трое з затрыманых па факце расьследваньня крымінальнай справы аб выбуху ў Менску дэмакратычных актывістаў пераведзеныя з ізалятару на Акрэсьціна ў сьледчы ізалятар КБД, так званую "амерыканку". Гэта лідэр Партыі Свабоды Сяргей Высоцкі, сябра АГП Аляксандр Сяргіенка і актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч. Прычына, па якой адбыўся перавод, невядомая.
















