У касах аўтавакзалаў збіраюць пашпартныя звесткі пасажыраў

2008 2008-07-11T13:56:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пашпартныя звесткі ўсіх пасажыраў з 1 ліпеня збіраюць міжнародныя касы мінскіх аўтавакзалаў. Цяпер, каб набыць квіток на аўтобус у Польшчу ці Літву, трэба паказаць касірцы пашпарт альбо яго ксеракопію. 

Вось што паведамілі Еўрарадыё пра мэты збору інфармацыі ў міжнародных касах Мінскага аўтавакзалу:

"Ну проста патрэбная інфармацыя... Інфармацыя патрэбная для вышэйшага кіраўніцтва".

Там удакладняюць, што цікавіць гэтае кіраўніцтва, колькі беларусаў і колькі замежнікаў плануюць паехаць за мяжу на аўтобусе.

"Кожны мусіць быць улічаны, хто куды едзе", - кажуць у міжнародных касах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства