Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Алесь Бяляцкі: “Распачалася кампанія грамадзянскага тэрору на фоне праходзячай выбарчай кампаніі”

11.07.2008. Тэгі: журналісты, праваабаронцы, выбух 4 ліпеня.

Праваабаронцы і сваякі арыштаваных былых сябраў патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён”, а таксама дэмакратычных лідэраў правялі ў Менску 11 ліпеня прэс-канферэнцыю з нагоды неабгрунтаваных абвінавачанняў іх родных у выбуху, які адбыўся ў Мінску 4 ліпеня.

 

Як паведаміла журналістам кіраўніца згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, жонка Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская: “людзі, якія з’яўляюцца элітай нашай нацыі, бо многіх я ведаю асабіста, абвінавачваюцца ў злачынстве, скіраванага супраць мірных грамадзян. Такое ўвогуле не можа быць…”

Далей яна падкрэсліла, што даўно неіснуючы Белы легіён займаўся толькі спартыўна-патрыятычным выхаваньнем моладзі, а не рыхтаваў апазіцыянераў для змены ўлады.

 

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч спыніўся на юрыдычных аспектах затрыманьняў і прад’яўленых абвінавачваньняў актывістам, адзначыўшы, што ў пратаколах не прыводзіцца аніякіх, нават ускосных доказаў віны затрыманых.

 

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі падкрэсьліў, што ”сёньняшняя хваля рэпрэсіяў нагадвае гучныя віцебскія выбухі. Тады такім жа чынам быў безпадстаўна затрыманы актывіст Павел Красоўскі, але віны яго так і не знайшлі.

Учора, паведаміў спадар Бяляцкі, быў затрыманы актывіст БНФ, праваабаронца Ілья Богдан, якога распытвалі чамусьці не пра выбухі, а пра ягоную праваабарончую дзейнасьць, пра тое, што робяць праваабарончыя арганізацыі пад час выбарчай кампаніі.

Ён адзначыў рэальную наяўнасць паліцэйскай дзяржавы, якая цудоўна умее праслухоўваць тэлефоны, цудоўна можа змагацца са сваімі палітычнымі апанентамі, але абсалютна не падрыхтаваная да змаганьня з рэальным тэрарызмам..

Міліцыя выбрала найбольш прымітыўную версію і распачала кампанію грамадзянскага тэрору на фоне праходзячай выбарчай кампаніі”, падагуліў вядомы праваабаронца.

 

Праваабаронца Людміла Гразнова наўпрост праз прадстаўнікоў СМІ звярнулася да кіруючай наменклатуры, адвакатаў, суддзяў, супрацоўнікаў КДБ, з заклікам памятаць не пра тэлефоннае права, а пра вяршэнства законаў і Канстытуцыі.

 

Аб тым як праходзілі ператрусы і затрыманьні журналістам распавялі сястра Паўла Кур’яновіча Паліна, маці Сяржука Чыслава Галіна.

Фота "Нашай нівы" 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования