Human Rights Watch заклікае закрыць справу Андрэя Кіма
11.07.2008.
Тэгі: праваабаронцы, справа 14-ці.
Крыніца: «Наша Ніва».
26‑га чэрвеня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch накіравала факсам і Federal Express‑поштай заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт «працэсу 14‑ці» і справы Андрэя Кіма.
Human Rights Watch выказвае заклапочанасьць у сувязі з арыштамі і занадта суворымі прысудамі ў дачыненьні да моладзевых актывістаў, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Па меркаваньні праваабаронцаў Андрэй Кім быў пакараны па палітычных матывах.
«Андрэй Кім і асобы, якія праходзілі з ім па адной справе, сталі мішэньню занадта суворага судовага перасьледу з‑за іх грамадзянскай актыўнасьці. Мы лічым, што ўлады такім чынам паспрабавалі перасьцерагчы іншых актывістаў апазыцыі.»
HRW заклікае Рыгора Васілевіча скарыстаць паўнамоцтвы ў інтарэсах перагляду крымінальнае справы супраць Кіма ды іншых асобаў «працэсу 14‑ці» с улікам гарантыі права на свабоду сходаў.
«Заклікаем Вас закрыць крымінальную справу ў адносінах да Андрэя Кіма, бо ён ужо быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці.»
Human Rights Watch — міжнародная нэйтральная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя з адзьдзяленьнямі па ўсяму сьвету.
Навіны па тэме
04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
02.12.2008 Віцебск: праваабаронцу не далі дазволу на пікеты
25.11.2008 Берасьцейскія праваабаронцы падалі заяўкі на правядзеньне мітынгу і дэманстрацыі 10 снежня
25.11.2008 Інфармацыя пра колькасць ізалятараў, у якіх няма жаночага персанала, засакрэчаная
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








