Human Rights Watch заклікае закрыць справу Андрэя Кіма

2008 2008-07-11T08:37:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

26‑га чэрвеня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch накіравала факсам і Federal Express‑поштай заяву на імя генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча наконт «працэсу 14‑ці» і справы Андрэя Кіма.

Human Rights Watch выказвае заклапочанасьць у сувязі з арыштамі і занадта суворымі прысудамі ў дачыненьні да моладзевых актывістаў, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Па меркаваньні праваабаронцаў Андрэй Кім быў пакараны па палітычных матывах.

«Андрэй Кім і асобы, якія праходзілі з ім па адной справе, сталі мішэньню занадта суворага судовага перасьледу з‑за іх грамадзянскай актыўнасьці. Мы лічым, што ўлады такім чынам паспрабавалі перасьцерагчы іншых актывістаў апазыцыі.»

HRW заклікае Рыгора Васілевіча скарыстаць паўнамоцтвы ў інтарэсах перагляду крымінальнае справы супраць Кіма ды іншых асобаў «працэсу 14‑ці» с улікам гарантыі права на свабоду сходаў.

«Заклікаем Вас закрыць крымінальную справу ў адносінах да Андрэя Кіма, бо ён ужо быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці.»

Human Rights Watch — міжнародная нэйтральная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя з адзьдзяленьнямі па ўсяму сьвету.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international