«Пятля на шыі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі» -- пад такой назвай прайшоў брыфінг у Палацы Нацыяў у Жэневе

2005 2005-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 сакавіка у Жэневе ў Палацы Нацыяў прайшоў брыфінг з тэмаю «Пятля на шыі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі». У брыфінгу бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў Алесь Бяляцкі -- старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», Зьміцер Маркушэўскі -- сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту, Сьвятлана Завадзкая -- жонка зьніклага журналіста Дзьмітрыя Завадзкага, якая прадстаўляла грамадзкую ініцыятыву «Мы памятаем», Сяргей Салаш -- лідэр барысаўскай няўрадавай арганізацыі «Скрыжаваньне» і Вольга Стужынская -- прадстауник грамадзянскай ініцыятывы «Свабодная Беларусь».

Выступоўцы асьвятлялі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, гаворачы пра такія праблемы, як пра праблема зьніклых палітыкаў і журналіста, узмацненьне рэпрэсіяў супраць актывістаў грамадзянскай супольнасьці і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі ў апошні перыяд, парушэньне правоў няўрадавых арганізацыяў, парушэньне лінгвістычных і культурных правоў у Беларусі.

У прыватнасьці, старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі казаў пра нарастаючую колькасьць крымінальных справаў, якія ўзбудзілі ў апошнія месяцы супраць грамадзянскіх актывістаў, а таксама пра масавыя затрыманьні і арышты, якія адбыліся ў Менску 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня Дня Волі. Усе выступоўцы падкрэсьлівалі важную ролю міжнароднай супольнасьці ў стрымліваньні і асуджэньні дзеяньняў рэжыму А.Лукашэнкі. Брыфінг выклікаў вялікі інтарэс з боку прадстаўнікоў нацыянальных дэлегацыяў, якія бяруць удзел у 61 сесіі Камісіі па правах чалавека, а таксама прадстаўнікоў міжнародных няўрадавых арганізацыяў. Брыфінг быў арганізаваны пры дапамозе Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека і Міжнароднай Лігі Правоў Чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international