Галоўныя навіны
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце


Юрысты Праваабарончага цэнтру “Вясна” далі ацэнку судовых працэсаў па справах удзельнікаў акцыі 25 сакавіка ў Мінску.

29.03.2005.

Валянцін Стэфановіч: “Трэба адзначыць, што ў нас у апошнія часы суды перасталі выносіць папярэджаньгі. Я ўжо не кажу пра спыненьні справаў ў сувязі з адсутнасьцю склада правапарушэньня. Суды перасталі выносіць папярэджаньні нават у тых выпадках, калі чалавек затрымліваецца ўпершыню і прызнае віну. Нават у такіх выпадках суд выносіць выключна рашэньне пра арышт альбо ў скрайнім выпадку – штраф. 28 сакавіка суд выносіў у асноўным арышты. У некаторых выпадках сьведкі-АМАПаўцы проста не здолелі даць ніякіх паказаньняў адносна таго, што зьдзейсьніў менавіта гэты затрыманы, Усе рапарты былі напісаны абсалютна аднолькава: удзельнічаў у несанкцыянаваным шэсьці, крычаў “Жыве Беларусь!” і на гэтым усё. Па справе актывіста руху “Зубр” Андрэя Баранава суддзя Аляксей Бычко вынес рашэньне наогул без удзелу ў працэсе сьведкаў. У сувязі з масавымі затрыманьнямі зьявілася неабходнасьць у вялікай колькасьці суддзяў, каб разглядаць адміністратыўныя справы ўдзельнікаў акцыі 25 сакавіка. Таму 28 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну адміністратыўныя справы разглядалі, як мінімум пяць суддзяў разам са страшынёй суда Самасейкам. Гэта былі не толькі суддзі па адміністратыўных справах, а суддзі, якія вядуць і грамадзянскія і крымінальныя справы”.

Уладзімір Лабковіч: “Трэба адзначыць практыку, якая склалася ў апошні час, -- затрыманых у судзе не знаёмяць з іх правамі. Суд абсалютна не улічвае супярэчнасьці ў паказаньнях сьведкаў-супрацоўнікаў міліцыі. Напрыклад, падчас разгляду справы Вячаслава Сіўчыка супрацоўнікі міліцыі так і не здолелі патлумачыць, дзе яны яго затрымалі, і не былі наогул упэўненыя, што яны яго затрымлівалі. Супрацоўнік АМАПу па прозьвішчу Пачцены, згодна з рапаратамі ў адную і тую ж секунду затрымліваў чалавек дваццаць ў розных месцах, што сьведчыць альбо пра яго незвычайныя здольнасьці адразу быць паўсюль альбо пра нешта іншае... Тым больш, што Пачценны на працэсе по справе Сіўчыка так і не здолеў растлумачыць тое, як ён яго затрымаў. 25 сакавіка былі затрыманыя людзі, якія не прымалі ўдзел у акцыі і не мелі ніякіх адносінаў да гэтага мерапрыемства. Быў масавы захоп і шмат выпадкова захопленых людзей патрапіла за краты. І нават яны не здолелі давесьці суду сваю невінаватасьць. У працэсе па справе Сіўчыка былі паказаныя відэаматэрыяла, у якіх ні на адным з кадраў не фігураваў Сіўчык. І тым ня менш суддзя Бычко ў аснову рашэньня пра арышт узяў паказаньні сьведкаў і відэаматэрыялы”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования