М.Чарнавус: “Мяне караюць за намер удзельнічаць у выбарах”

2008 2008-07-10T15:23:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мікалай Чарнавус — у сьпісе прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад АДС, вылучаны грамадзкім аб’яднаньнем “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Разьлічвае балятавацца ў Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5. Актывіст цьвердзіць, што за такія намеры ўлада пачала перасьлед — цяпер Чарнавуса пазбаўляюць выдзеленага раней зямельнага ўчастка для будаўніцтва кавярні:

“Я тры гады розныя паперы зьбіраў, грошы заплаціў, праектна-вышуковую працу робіць “Белжылпраект”, што пры міністэрстве жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак замінае ўладзе, што Чарнавус вырашыў удзельнічаць у выбарах”.

Са словаў Мікалая Чарнавуса, рашэньне баранавіцкай улады адабраць у яго зямельны ўчастак ён абскарджвае цяпер у Берасьцейскім аблвыканкаме.

Сёньня Мікалай змушаны быў заплаціць чарговы штраф.

“Санітарная служба склала пратакол паводле таго, што на рыдлёвачках, якія выраблены ў суседнім Кобрыне, не было этыкеткі. Аштрафавалі на 175 тысяч рублёў. Прасіўся я прасіўся: “Дайце хаця б да выбараў дажыць”. Не! Загадалі плаціць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international