Магілёўскія актывісты заявілі аб намеры прысутнічаць пры фармаваньні акруговых камісіяў

2008 2008-07-10T15:19:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскія актывісты зьвярнуліся да прадстаўнікоў магілёўскай улады з просьбай паведаміць месца, дату і час сумеснага паседжаньня аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацьвярджацца спіс сябраў акруговых выбарчых камісіяў.

Сярод заяўцаў - праваабаронца Барыс Бухель,  абласны лідэр Партыі камуністаў Беларускай Валеры Беразіенка і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

“Я падаваў заяву на імя Прэзідыума аблсавета і аблвыканкама. Валеры Беразіенка – на імя старшыні аблвыканкама Барыса Батуры”, - гаворыць Барыс Бухель.

“Валеры Беразіенка, - адзначае праваабаронца, - адпаведна закону, мае поўнае права прысутнічаць на гэтым пасяджэньні, бо з’яўляецца адным з вылучэнцаў у склад акруговай выбарчай камісіі ад сваёй партыі”.

Адказ, адпаведна закону, мусіць быць вядомы ў трохдзённы тэрмін, але Барыс Бухель не асабліва спадзяецца на тое, што хтосьці з дэмакратаў будзе дапушчаны на паседжаньне і ў склад сябраў выбарчых акругаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international