Магілёўскае КДБ дапытала актывіста БНФ

2008 2008-07-09T14:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Магілёўскае КДБ выклікала Зміцера Салаўёва з нагоды выбуха ў Менску 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту.

Зміцер распавёў, што ён атрымаў позву па якой і прыйшоў у прызначанае месца і час. Допыт праводзіў супрацоўнік КДБ маёр Грыбайла.  Ён распытваў Зміцера пра тое ў якім месцы ён знаходзіўся падчас выбуху, з кім быў у гэты момант і хто можа гэта пацьвердзіць. Размова доўжылася каля 40 хвілін.

– 3 ліпеня, – гаворыць Зміцер Салаўёў, – я сапраўды быў у Менску. Але не зразумела, чаму з больш чым паўмільёна прысутных звярнулі ўвагу на мяне ды іншых актывістаў апазіцыі? Быць незадаволеным – не азначае быць тэрарыстам.

Акрамя Салаўёва, супрацоўнікі КДБ тэлефанавалі дамоў старшыні абласной арганізацыі БНФ Рыгору Кастусёву і таксама жадалі з ім сустрэцца. Але не засталі яго дома.

Спадар Кастусёў паведаміў Bulletinonline.org, што падчас выбуху ён знаходзіўся ў Магілёве. Можна прагназаваць што і ён у бліжэйшы час будзе дапытаны супрацоўнікамі КДБ. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international