Брэсцкія апазіцыянеры звярнуліся да ўладаў з просьбай

2008 2008-07-09T13:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэры брэсцкіх абласных структур чатырох апазіцыйных палітычных партый звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай запрасіць іх прадстаўнікоў на сумеснае пасяджэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума абласнога савета дэпутатаў, на якім будзе абмяркоўвацца пытанне фарміравання акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, 9 ліпеня адпаведны дакумент накіраваны на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама і старшыні абласнога савета дэпутатаў.

У сваёй заяве абласныя лідэры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі — Мікалай Коўш, Партыі БНФ — Дзмітрый Шыманскі, Партыі камуністаў Беларускай — Леанід Майструк спасылаюцца на арт. 13 Выбарчага кодэкса, у адпаведнасці з якім "падрыхтоўка і правядзенне выбараў <…> ажыццяўляецца адкрыта".

Апрача таго, у адозве зазначаецца, што ў склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў "вылучана 26 чалавек, у тым ліку ад БСДП (Грамада) — 2, ад АГП — 8, ад ПКБ — 4, ад Партыі БНФ — 12 чалавек". Лідэры зазначаюць, што гэтыя людзі "валодаюць неабходнымі ведамі і маюць вялікі вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях" і было б "неправамерным, калі б палітычныя партыі, якія з'яўляюцца галоўнымі ўдзельнікамі выбарчых кампаній, не мелі сваіх прадстаўнікоў у акруговых выбарчых камісіях".

На думку палітыкаў, уключэнне прадстаўнікоў партый у склад акруговых выбарчых камісій "сведчыла б таксама аб намеры ўладаў правесці сумленныя празрыстыя дэмакратычныя парламенцкія выбары", паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international