У Воршы з'явіліся інфармацыйныя матэрыялы з заклікам да байкоту выбараў

2008 2008-07-10T13:21:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Воршы на цэнтральных вуліцах з'явіліся ўлёткі, што заклікаюць да байкоту маючых адбыцца выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Як вядома, з палітычных сілаў у сучаснай Беларусі ідэю байкоту выбараў падтрымлівае толькі Кансерватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Астатнія палітычныя партыі ідэю байкоту не падзяляюць.

- Я лічу, што ў закліках да байкоту няма нічога пазітыўнага, - выказаў сваё меркаваньне лідэр Аршанскай арганізацыі ПКБ Мікалай Дзямідаў. Гэта ўтапічная ідэя. Пры сёньняшніх магчымасьцях адміністрацыйнага рэсурсу, калі яўка на датэрміновае галасаваньне на асобных участках дасягала 70-80%, байкот немагчымы. У той жа час удзел у выбарах дае непараўнальна больш магчымасьцяў для зносінаў з выбаршчыкамі, тлумачэньні ім сваёй пазіцыі, пошуку новых прыхільнікаў. У гэтым і складаецца галоўная праца палітычнай партыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international