Дэмакратычныя партыі Берайсьцейшчыны вызначаюцца са сваімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты

2008 2008-07-10T13:20:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пленуме абкама ПКБ, які прайшоў у Берасьці, вырашана забясьпечыць шырокую падтрымку чатырох прэтэндэнтаў ад абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай.

Як падкрэсліў старшыня абкама Леянід Майструк, неабходна разгарнуць актыўную інфармацыйную падтрымку чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты ад ПКБ. Гэта А. Новік (Мухавецкая выбарчая акруга №4), А. Галькевіч (Баранавіцкая ўсходняя выбарчая акруга №6), Я. Перац (Пінская гарадская акруга №14) і А. Апанасюк (Столінская акруга №16).

У аблвыканкам былі пададзеныя заявы на ўключеньне прадстаўнікоў ПКБ ў выбарчыя камісіі тых акругаў, дзе будуць вылучацца сябры партыі. Таксама ідзе збор подпісаў выбаршчыкаў для ўключэньня іх у тыя камісіі. На пленуме было прынята рашэньне, што ў 12 іньшых акругах Берасьцейшчыны, дзе няма кандыдатаў ад ПКБ, сябрам партыі трэба падтрымліваць іньшых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) таксама асноўная увага была сканцэнтравана на выбарчай кампаніі.

Як адзначыў старшыня абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі (прэтэндэнт у кандыдаты па Берасьцейскай заходняй выбарчай акрузе № 3), у Берасьцейскі аблвыканкам ад партыі пададзены 26 кандыдатур (з запасам) для ўключэньня іх у 16 акруговых выбарчых камісіяў Берасьцейшчыны. Што датычыць участковых камісій, дык дэмакраты хочуць ахапіць найбольшую іх колькасьць (больш за 20 з 40 у кожнай акрузе), уключыўшы ў іх сваіх прадстаўнікоў. Паралельна з вылучэньнем ад партыі будуць вылучацца ў сябры камісій і кандыдаты шляхам сбору подпісаў выбаршчыкаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international