БДУ “ачышчаецца” ад выдатнікаў

2008 2008-07-10T09:53:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст Маладога Фронту Алесь Круткін, студэнт 1-га курсу гістарычнага факультэта БДУ, па вяртаньні з-за мяжы даведаўся, што ён выключаны з унівэрсітэта.

Падставай для выключэньня маладафронтаўца стала парушэньне ўнутранага распарадку ўнівэрсітэта, што выяўлялася ў шматлікіх затрыманьнях і неаднаразовай адміністрацыйнай адказнасьці Алеся. За актыўную палітычную дзейнасьць Алесь Круткін двойчы атрымліваў строгія вымовы ад адміністрацыі, і яму нават было прапанавана перавесьціся на завочнае навучаньне, ад чаго маладафронтавец адмовіўся.

Адзначым, што Алесь зьяўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі Беларусі і ва ўнівэрсітэт юнак быў прыняты без уступных выпрабаваньняў. На сваём курсе Алесь Круткін лічыцца лепшым вучнем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international