Віртуальнага падрыўніка злавілі за адзін дзень

2008 2008-07-10T08:19:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

8 ліпеня на адной з старонак расейскага сайту знаёмстваў была разьмешчаная інфармацыя пра магчымы выбух у Менску. Аўтар допісу не паведаміў, дзе дакладна мае быць выбух. Беларускія праваахоўныя органы супольна з расейскімі калегамі выявілі «жартаўніка», нягледзячы на тое, што ён прыняў захады па хаваньні сваёй асобы. Ім аказаўся жыхар Віцебскай вобласьці.

Па гэтым факце была ўсчатая крымінальная справа паводле 1‑й часткі артыкулу 340 Крымінальнага кодэксу (заведама ілжывае паведамленьне пра небясьпеку). Максымальнае пакараньне — да 5 гадоў зьняволеньня, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на  прэсавую службу МУС Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international