Гомельскі апазіцыянер правучыў следчых

2008 2008-07-08T16:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскі актывіст аргкамітэта БХД Кастусь Жукоўскі, нягледзячы на позву, не пайшоў сёння ў міліцыю на допыт звязаны“з вядомымі падзеямі”. Пра прычыны такога рашэння ён распавёў карэспандэнту ПАГОНІў тэлефоннай размове.

Высветлілася, што сябра аргкамітэта БХД атрымаў позву, у якой не было ўказана, у якасці каго ён мусіць з’явіцца ў міліцыю, што дало Кастусю Жукоўскаму падставу засумнявацца ў яе сапраўднасці. Згодна з патрабаваннямі позвы Жукоўскі Кастусь мусіў быўць з’явіцца на допыт 8 ліпеня а 10 гадзіне.

“Я на допыт не пайшоў”, - гаворыць Кастусь Жукоўскі. - Патэлефанаваўшы следчаму я сказаў, што прыйду на размову толькі ў тым выпадку, калі позва будзе выпісана належным чынам. Бо трэба жыць па законе, а не па паняццях. Следчы сказаў, што мой выклік у міліцыю – простая фармальнасць, маўляў мне зададуць чатыры пытанні наконт “вядомых падзей” і ўсё. Пад вядомымі падзеямі разумеўся выбух у Мінску. Але ўся рэч у тым, што ў ноч, калі адбылося здарэнне мяне ў Мінску не было”.

Нагадаем, што 7 ліпеня актывіст па тэлефоне быў “запрошаны на размову” ў міліцыю старэйшым лейтэнантам Ключэвым Аляксандрам Мікалаевічам. Жукоўскі адмовіўся ад запрашэння, запатрабаваўшы афіцыйнай позвы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international