viasna on patreon

У Аршанскім рэгіёне прадстаўнікі апазіцыйных партыяў вылучаюцца ў акруговыя камісіі шляхам збору подпісаў

2008 2008-07-09T12:32:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На паседжаньні Аршанскай рэгіянальнай Рады кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў былі падведзеныя вынікі вылучэньня кандыдатаў у склад акруговых камісіяў шляхам збору подпісаў па выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Паводле нормаў Выбарчага Кодэксу для вылучэньня грамадзяніна неабходна сабраць не меньш за 100 подпісаў.

 

Такая колькасьць аршанцаў пажадала бачыць у складзе камісіі Аршанскай гарадской акругі № 26 чальцоў АГП Аляксандра Крывіцкага і Юрыя Гарнака, чальца ПКБ Васіля Кабачэўскага і беспартыйнага Валянціна Абухоўскага.

 

У склад камісіі Аршанскай Дняпроўскай акругі больш за 100 подпісаў за сваё вылучэньне сабралі чалец аргкамітэта руху "За Волю" Юры Нагорны, беспартыйны Уладзімір Палівода, чалец аргкамітэту БСДП (НГ) Анатоль Ануфрыенкаў.

 

Больш за сотню жыхароў Талочынскага і Сеньненскага раёнаў падпісаліся за вылучэньне ў склад камісіі Сеньненскай акругі № 30 чальца ПКБ Мікалая Белага. 

Такім чынам, усяго на гэтым этапе палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі аршаншчыны, якія ўваходзяць у АДС, сабрана больш за 800 подпісаў за вылучэньне ў акруговыя камісіі сваіх прадстаўнікоў.

 

Дакументы аб вылучэньні разам з сабранымі подпісамі накіраваныя ў Віцебскі аблвыканкам і Прэзідыўм Віцебскай абласной Рады дэпутатаў.

 

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства