Асуджанага па “Справе 14” Уладзімера Сяргеева забіраюць у войска

2008 2008-07-09T12:31:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста Уладзімера Сяргеева, аднаго з асуджаных па “справе 14”, тэрмінова забіраюць у войска. Зараз ён знаходзіцца ў ваенкамаце Партызанскага раёна Менска.

Сяргееў паведаміў па тэлефоне праваабаронцам, што ў ваенкамаце спасылаюцца на нейкае спецраспараджэньне, згодна з якім ён мусіць служыць у войску, нягледзячы на судзімасьць.

 

Трэба адзначыць, што ў адпаведнасьці з Законам “Аб вайсковай службе ў Рэспубліцы Беларус”, прызыву на тэрміновую вайсковую службу не падлягаюць асобы, якія прыцягваліся да крымінальнай адказнасці і маюць непагашаную судзімасць.  Аднак прысуд у дачыненьні да Сяргеева яшчэ не ўступіў у законную сілу, паколькі Менгарсуд не разгледзеў ягоную касацыйную скаргу. Калі яму адмовяць у задавальненьні скаргі, прысуд уступіць у законную сілу і ён не зможа выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international