Чарговая адмова ў акрэдытацыі журналістам недзяржаўнага выдання
07.07.2008.
Тэгі: незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
прэс-канферэнцыю ізраільскіх дыпламатаў 26 чэрвеня, якая ладзілася ў межах святкавання 500-годдзя яўрэйскай суполкі Бабруйска і 60-годдзя незалежнасці Ізраіля. Кіраўніцтва бабруйскай яўрэйскай суполкі спачатку прапанавала рэдакцыі мясцовай незалежнай газеты асвятляць мерапрыемства, але напярэдадні прэс-канферэнцыі без тлумачэння прычын адмовіла ў акрэдытацыі.
Як распавёў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка, прыкладна за два тыдні да святочных мерапрыемстваў газету па тэлефоне запрасілі на
прэс-канферэнцыю і прапанавалі загадзя назваць прозвішчы журналістаў, якія будуць прадстаўляць выданне. Суразмоўцы спаслаліся на тое, што нібыта спіс журналістаў мусіць быць накіраваны ў Ізраільскую амбасаду. Неабходныя для акрэдытацыі ўмовы рэдакцыя выканала.
«Пазней мне патэлефанавала кіраўніца культурных праграм яўрэйскай суполкі Майя Казакевіч. Спачатку яна выказала прэтэнзіі да асобы аднаго з заяўленых на акрэдытацыю журналістаў, а затым, павыбачаўшыся, нечакана паведаміла, што карэспандэнтаў „Бобруйского курьера“ на прэс-канферэнцыі не будзе. На гэтым яна закончыла тэлефонную размову. Патлумачыць прычыну адмовы акрэдытацыі кіраўніцтва суполкі не палічыла патрэбным», — кажа А. Санаценка. Галоўны рэдактар не выключае, што прычынай такіх паводзін стала прысутнасць на прэс-канферэнцыі старшыні Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава.
Рэдактар лічыць, што такімі дзеяннямі кіраўніцтва мясцовай яўрэйскай арганізацыі парушыла правы журналістаў «Бобруйского курьера».
А. Санаценка таксама звярнуў увагу на тое, што ў апошнія некалькі гадоў мясцовыя ўлады не запрашаюць «Бобруйский курьер» ні на адно са сваіх афіцыйных мерапрыемстваў. А пасля таго, як са студзеня 2007 г. супрацоўніцтва з выданнем скасаваў «Саюздрук», сталі называць недзяржаўную зарэгістраваную газету «падпольнай», «нелегальнай».
Наша даведка:
Газета «Бобруйский курьер» заснаваная ў 1914 г. мясцовым прадпрымальнікам яўрэйскай нацыянальнасці Гілерам Фрыдляндам.
Закрытая ў 1920 г. пасля прыходу да ўлады бальшавікоў.
Узнавіла свой выхад у 1990 г. Спачатку як незарэгістраванае маланакладнае выданне, затым як інфармацыйны дадатак да абласной газеты «Могилевская правда», пасля — як незалежны грамадска-палітычны штотыднёвік.
Навіны па тэме
10.10.2008 Рэжысёр «экстрэмісцкага» фільма: «Я разлічваў хіба што на ацэнку журы, але ніяк не суда»
08.10.2008 Пракуратура пасылае журналістаў у КДБ
08.10.2008 «Белсаюздрук» адмовіўся распаўсюджваць «Нашу Ніву»
03.10.2008 Афіцыйная прэса апублікавала сьпісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
03.10.2008 Аблвыканкам хоча падняць раёнкі на «адпаведны часу ўзровень»
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











