Чарговая адмова ў акрэдытацыі журналістам недзяржаўнага выдання

2008 2008-07-07T18:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістам недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» адмовілі ў акрэдытацыі на 

прэс-канферэнцыю ізраільскіх дыпламатаў 26 чэрвеня, якая ладзілася ў межах святкавання 500-годдзя яўрэйскай суполкі Бабруйска і 60-годдзя незалежнасці Ізраіля. Кіраўніцтва бабруйскай яўрэйскай суполкі спачатку прапанавала рэдакцыі мясцовай незалежнай газеты асвятляць мерапрыемства, але напярэдадні прэс-канферэнцыі без тлумачэння прычын адмовіла ў акрэдытацыі.

Як распавёў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка, прыкладна за два тыдні да святочных мерапрыемстваў газету па тэлефоне запрасілі на 

прэс-канферэнцыю і прапанавалі загадзя назваць прозвішчы журналістаў, якія будуць прадстаўляць выданне. Суразмоўцы спаслаліся на тое, што нібыта спіс журналістаў мусіць быць накіраваны ў Ізраільскую амбасаду. Неабходныя для акрэдытацыі ўмовы рэдакцыя выканала.

«Пазней мне патэлефанавала кіраўніца культурных праграм яўрэйскай суполкі Майя Казакевіч. Спачатку яна выказала прэтэнзіі да асобы аднаго з заяўленых на акрэдытацыю журналістаў, а затым, павыбачаўшыся, нечакана паведаміла, што карэспандэнтаў „Бобруйского курьера“ на прэс-канферэнцыі не будзе. На гэтым яна закончыла тэлефонную размову. Патлумачыць прычыну адмовы акрэдытацыі кіраўніцтва суполкі не палічыла патрэбным», — кажа А. Санаценка. Галоўны рэдактар не выключае, што прычынай такіх паводзін стала прысутнасць на прэс-канферэнцыі старшыні Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрыя Бонахава.

Рэдактар лічыць, што такімі дзеяннямі кіраўніцтва мясцовай яўрэйскай арганізацыі парушыла правы журналістаў «Бобруйского курьера».

А. Санаценка таксама звярнуў увагу на тое, што ў апошнія некалькі гадоў мясцовыя ўлады не запрашаюць «Бобруйский курьер» ні на адно са сваіх афіцыйных мерапрыемстваў. А пасля таго, як са студзеня 2007 г. супрацоўніцтва з выданнем скасаваў «Саюздрук», сталі называць недзяржаўную зарэгістраваную газету «падпольнай», «нелегальнай».

Наша даведка:

Газета «Бобруйский курьер» заснаваная ў 1914 г. мясцовым прадпрымальнікам яўрэйскай нацыянальнасці Гілерам Фрыдляндам.
Закрытая ў 1920 г. пасля прыходу да ўлады бальшавікоў.
Узнавіла свой выхад у 1990 г. Спачатку як незарэгістраванае маланакладнае выданне, затым як інфармацыйны дадатак да абласной газеты «Могилевская правда», пасля — як незалежны
грамадска-палітычны штотыднёвік.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international