Па Беларусі ідуць арышты і ператрусы

2008 2008-07-08T18:33:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Хваля ператрусаў і выклікаў у міліцыю пракацілася гэтымі днямі па краіне. Грамадзкіх актывістаў дапытваюць па справе менскага выбуху 4 ліпеня.

Супрацоўнікі мінскага КДБ з раніцы правялі ператрус на кватэры намесніцы старшыні МГА «Бацькаўшчына» Ніны Шыдлоўскай.

Спн.Ніна паведаміла, што ператрус звязаны з выбухам 4 ліпеня, а ейны муж знаходзіцца ў спісах тых, каго варта праверыць. Шыдлоўская кажа, што ператрус пачаўся ў той момант, калі ў кватэры нікога не было. Цяжка таксама пакуль сказаць, ці было нешта канфіскавана. Ніна Шыдлоўская пакуль чакае мужа, каб разам азнаёміцца з пратаколам вобшуку.

Пяці салігорскім актывістам апазыцыі патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі даць тлумачэнне, дзе яны былі ў ноч на 4 ліпеня, ці быў зь іх нехта ў Мінску.

«У панядзелак бліжэй да поўначы да мяне, майго брата Ільлі, Хрысьціны Самойлавай, Рыгора Астапені і Аляксея Валабуева патэлефанаваў старшы лейтэнант салігорскай міліцыі Салавей, які настойліва запрашаў у аўторак з'явіцца ў пастарунак, каб даць пісьмовыя тлумачэнні, дзе мы знаходзіліся 3 і 4 ліпеня, ці быў нехта з нас у Мінску», — кажа Іван Шыла.

Хлопец гаворыць, што ў Мінску ў тыя дні нікога не было. Маладзёны знаходзіліся альбо ў Салігорску, альбо за мяжой.

Як паведамляе прэс-служба Руху «За свабоду», адбыўся ператрус на кватэры пінскага актывіста Паўла Ляхновіча. Міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры зь Мінску паведамілі, што ператрус праходзіць у сувязі з заведзенай крымінальнай справай па выбуху 4 ліпеня. У Ляхновіча, які займаецца паляваннем, канфіскавалі порах.

У нядзелю ж міліцыянты з Чэрыкава і Клімавічаў дапыталі мясцовых журналістаў Сямёна Панізоўцава і Сяргея Аржанцава пра здарэнне ў Мінску ў ноч на чацьвёртага ліпеня. У тым ліку і пра выбух у Мінску згадаў і ўчастковы міліцыянт, калі дапытваў іўеўскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Ўласевіча.

Гомельскі каардынатар па стварэньні "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" Кастусь Жукоўскі атрымаў позву ў РУУС Цэнтральнага раёну. У позве адзначана, што 8 ліпеня яму неабходна з'явіцца да опэрупаўнаважанага крымінальнага вышуку для апытання наконт выбуху 4 ліпеня ў Мінску, паведамляе Наша Ніва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international