Ад братоў Шылаў патрабуюць тлумачэньняў, а на кватэры Шыдлоўскай - ператрус

2008 2008-07-08T13:00:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пяці салігорскім актывістам апазыцыі патэлефанавалі зь міліцыі і папрасілі даць тлумачэньне, дзе яны былі ў ноч на 4 ліпеня, ці быў зь іх нехта ў Менску.

«У панядзелак бліжэй да поўначы да мяне, майго брата Ільлі, Хрысьціны Самойлавай, Рыгора Астапені і Аляксея Валабуева патэлефанаваў старшы лейтэнант салігорскай міліцыі Салавей, які настойліва запрашаў у аўторак зьявіцца ў пастарунак, каб даць пісьмовыя тлумачэньні, дзе мы знаходзіліся 3 і 4 ліпеня, ці быў нехта з нас у Менску», — кажа Іван Шыла. Хлопец гаворыць, што ў Менску ў тыя дні нікога не было. Маладзёны знаходзіліся альбо ў Салігорску, альбо за мяжой.

Як паведамляе прэс-служба Руху «За свабоду», адбыўся ператрус на кватэры пінскага актывіста Паўла Ляхновіча. Міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры зь Менску паведамілі, што ператрус праходзіць у сувязі з заведзенай крымінальнай справай па выбуху 4 ліпеня. У Ляхновіча, які займаецца паляваньнем, канфіскавалі порах.

 

Як стала вядома праваабаронцам, сёньня ў межах гэтай жа крымінальнай справы ператрус праходзіць у Менску на кватэры ў намесьніцы старшыні МГА «Бацькаўшчына» Ніны Шыдлоўскай.

Зараз ідзе перетрус на менскай кватэры Андрэя Абозава, і актывіста Міраслава Лазоўскага.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international