У рэгіёнах дапытваюць актывістаў адносна выбуху ў сталіцы

2008 2008-07-08T08:08:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскага актывіста аргкамітэта БХД Кастуся Жукоўскага выклікаюць на допыт адносна выбуха ў Менску ўноч з 3 на 4 ліпеня.

 

Як паведамляе прэсавая служба аргкамітэта па стварэньні “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”, 7 ліпеня актывіст па тэлефоне быў “запрошаны на размову” ў міліцыю старэйшым лейтэнантам Ключэвым Аляксандрам Мікалаевічам. Жукоўскі адмовіўся ад запрашэньня, запатрабаваўшы афіцыйнай позвы.

 

Пазьней сябра аргкамітэта БХД атрымаў позву, у якой не было ўказана, у якасьці каго ён мусіць з’явіцца ў міліцыю, што дало Кастусю Жукоўскаму падставу засумнявацца ў яе сапраўднасьці. Згодна з патрабаваньнямі позвы Жукоўскі Кастусь мусіць з’явіцца на допыт 8 ліпеня а 10 гадзіне. 

 

Як паведамлялася раней,  грамадзкага актывіста й журналіста з Чэрыкава Сямёна Панізоўцава ў нядзелю міліцыя распытвала пра тэрарыстычны акт у Менску. Допыты і гутаркі з актывістамі наконт выбуху працягваюцца…

У Клімавічах – Сяргей Аржанцаў;
У Гомелі – Кастусь Жукоўскі;
У Іўі – Мікалай Уласевіч
У Менску дапытвалі дзяўчат-актывістак…
Такім чынам набірае абароты хваля масавага псіхозу ў сілавых структурах, якая перш за ўсё скіравана супраць актывістаў дэмакратычных рухаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international