Працягваецца вылучэньне кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў на Барысаўшчыне

2008 2008-07-07T16:15:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Яшчэ два прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў у Барысаўскім рэгіёне, Зьміцер Бабіцкі й Алег Мацкевіч, прадпрымаюць спробы патрапіць у склад акруговых выбарчых камісіяў, адпаведна №№62 і 63. Абодва зьбіраюцца вылучацца шляхам збору подпісаў жыхароў выбарчых акругаў. Для гэтага неабходна сабраць не меней ста подпісаў, паведамляе кампанія па маніторынгу выбараў ("Праваабаронцы за свабодныя выбары").

 

Вылучэньне Алега Мацкевіча, мабыць, будзе прадубляванае яшчэ рашэньнем арганізацыйнай структуры партыі "Беларускі народны фронт". Раней партыя АГП вылучыла ў склад акруговай выбарчай камісіі №62 Льва Марголіна - кіраўніка абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

 

Вылучэньне кандыдатаў у склад выбарчых камісіяў, як вядома, скончыцца 11 ліпеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international