Праваабаронцы патрабуюць адмены палітычнага артыкула

2008 2008-07-01T16:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намеснік старшыні Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Гацура перадала ў Падкамітэт па Беларусі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) і ў Венецыянскую камісію Савета Еўропы заключэнне БХК аб неканстытуцыйнасці артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса РБ.

Нагадаем, артыкул прадугледжвае крымінальнае пакаранне да 2-ух гадоў пазбаўлення волі за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Найбольшыя страты ад выкарыстоўвання гэтага артыкула панесла моладзевая арганізацыя «Малады фронт», зарэгістраваная ў Чэхіі, паведамляе сайт БХК.

Сама па сабе дзейнасць нефармальных аб’яднанняў не павінная крымінальна карацца, калі не наносіць шкоды грамадству і не парушае правы грамадзян, перакананыя праваабаронцы, і настойваюць на выключэнні артыкула 193-1 з Крымінальнага кодэкса.

Заключэнне БХК, падрыхтаванае экспертам БХК Гары Паганяйла яшчэ ў 2007 годзе, ужо разглядалася ў Канстытуцыйным судзе Беларусі. Але КС не прызнаў аргументы праваабаронцаў важкімі.

У БХК разлічваюць, што меркаванне Венецыянскай камісіі ст ане для Канстытуцыйнага суду Беларусі больш важкім, чым меркаванне беларускіх праваабаронцаў, якое КС праігнараваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства