У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне “Маршу дробных хуліганаў”

2008 2008-07-02T15:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст руху “За Свабоду” Раман Кісляк падаў у Брэсцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 30 ліпеня вулічнага шэсця “Марш дробных хуліганаў”. Па словах праваабаронцы, мэта дадзенага мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да патрабаванняў спыніць адміністрацыйныя затрыманні актывістаў дэмсіл пад выглядам справаў аб дробным хуліганстве.

“Да ўдзела ў шэсці я планую запрасіць грамадзянаў, якія падвергліся адміністрацыйным затрыманням і арыштам па абвінавачанні ў здзяйсненні дробных хуліганстваў напярэдадні выбараў і масавых акцый пратэста апазіцыі, а таксама тых, хто выступае супраць практыкі такіх затрыманняў і арыштаў”, — гаворыцца ў заяве Рамана Кісляка, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Арганізатар абяцае, што мерапрыемства будзе мірным. А ў дадатку прыводзіць спіс з 44 чалавек з Брэсцкай вобласці, затрыманых і асуджаных перад выбарамі і акцыямі апазіцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international