Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі

2008 2008-07-03T15:15:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці патрабуе ад пракуратуры Ленінскага раёна Гродна прыняць адпаведныя захады да супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з незаконнай канфіскацыяй газэты «Гарадзенская салідарнасьць” у сябра арганізацыі Уладзіміра Таболы.

Інцындэнт адбыўся 19 чэрвеня каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў. Прафсаюзны актывіст раздаваў працоўным бюлетэнь “Гарадзенская Салідарнасьць”-друкаваны сродак інфармацыі афіцыйна зарэгістраванай гарадзенскай гарадской суполкі. Ахоўнікі выклікалі супрацоўнікаў міліцыі , якія канфіскавалі выданне без тлумачэння прычынаў. Кіраўніцтва прафсаюза лічыць, што міліцыянты не мелі права на такія дзеянні, у сувязі з чым патрабуе ад пракуратуры Ленінскага раёна Гродна прыняцця неадкладных захадаў у сувязі з пазазаконным затрыманнем Уладзіміра Таболы і канфіскацыяй білютэня.

Сам Уладзімір Табола не лічыць сябе вінаватым, тым больш што адвакат, да якога прафсаюзны актывіст звяртаўся за кансультацыяй, падцвердзіў, што прафсаюзны актывіст дзейнічаў у межах заканадаўства.

У выпадку, калі пракуратура не адрэагуе на пазазаконныя дзеянні міліцыянтаў у дачыненні да сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці, кіраўніцтва арганізацыі мае намер звярнуцца ў Генеральную пракуратуру і Міжнародную арганізацыю працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international