У Мінску забароненыя пікеты ў падтрымку Казуліна
03.07.2008.
Тэгі: акцыі, палітвязьні, забарона.
Крыніца: БелаПАН.
Улады Мінска не дазволілі правядзенне пікетаў салідарнасці з Аляксандрам Казуліным на вуліцы Арлоўская. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Марцалеў.
Паводле яго слоў, у афіцыйным лісце Мінгарвыканкама адмова ў правядзенне пікетаў ніяк не матывуецца.
"У адказе ўказана толькі тое, што пікет не дазволены. На якой падставе, чаму ён не дазволены — не паведамляецца", — сказаў С.Марцалеў.
Варта зазначыць, што пляцоўка насупраць цырка шапіто па вуліцы Арлоўская ўваходзіць у спіс месцаў, дзе дазволена правядзенне масавых акцый.
Пікеты салідарнасці з лідэрам БСДП (Грамада) Аляксандрам Казуліным актывісты партыі планавалі правесці 6—7 ліпеня і прымеркаваць іх да другой гадавіны судовага працэсу над палітыкам.
Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года суд прызнаў А. Казуліна вінаватым у "наўмысных дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак, <...> суправаджаліся прымяненнем насілля і знішчэннем чужой маёмасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак, звязаных з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, калі мела месца парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях".
Гаворка ідзе аб падзеях 25 сакавіка 2006 года, калі апазіцыя праводзіла несанкцыянаваную масавую акцыю ў сувязі з гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (Дзень волі). Незадоўга да гэтага, 19 сакавіка, праходзілі прэзідэнцкія вырабы, у якіх А. Казулін браў удзел у якасці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы. Суд прыгаварыў апазіцыйнага палітыка да пазбаўлення волі тэрмінам на пяць з паловай гадоў. Пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты адбывае ў віцебскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму "Віцьба-3". Арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала А.Казуліна палітзняволеным.
Навіны па тэме
21.08.2008 А.Бондар: Я буду дамагацца амністыі для ўсіх фігурантаў “справы 14-ці”
21.08.2008 Антон Койпіш да заўтра мусіць выплаціць 3,5 мільёны штрафу
20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе
20.08.2008 Казулін: У нашай сістэме інстытут правасуддзя разбураны да аснавання
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









