viasna on patreon

Незалежны прафсаюз у Рэчыцы непажаданы

2008 2008-07-02T10:25:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэчыцкі райвыканкам адмовіўся паставіць на ўлік раённую арганізацыю незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці. “Начальніца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Натальля Цярэня нават не схацела патлумачыць прычыну адмовы. Сказала толькі, што ўсё напісана ў лісьце ў Менск на адрас кіраўніцтва прафсаюзу”, — паведаміў рэгіянальны прадстаўнік прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў.

Паводле яго, прадстаўніцтва дзеля юрыдычнага адрасу заключыла ў Рэчыцы дамову зь фірмай на арэнду невялікага пакойчыку ў былой станцыі тэхнічнага абслугоўваньня аўтамабіляў на вуліцы 10 год Кастрычніка. Але дарма — выканаўчая ўлада не пажадала мець у сябе пад бокам раённую структуру незалежнага прафсаюзу.

Цяпер у Рэчыцы існуе толькі пярвічная суполка прафсаюзу РЭП, створаная ў папярэднія гады на заводзе “Рытм"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства