Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Гродзенскія ўніяты выступілі супраць Першага нацыянальнага канала

01.07.2008. Тэгі: СМІ, свабода сумленьня, ідэалогія.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

Вернікі Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Першага нацыянальнага канала тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Падставай да зварота стала дэманстрацыя на “Першым” у цыкле “Летапіс часоў” фільма, прысвечанага Берасцейскай Уніі.

У фільме пад выглядам гістарычных фактаў гледачу прапаноўваліся далёкія ад гістарычнай праўды міфы і ідэалагічныя штампы савецкіх часоў пра гісторыю Уніяцкай царквы і яе дзейнасць. Наша Грэка-Каталіцкая Царква, езуіты, а таксама Апостальская Сталіца, былі паказаныя як выключна варожыя беларускаму народу. У той жа час выключна станоўча, як абаронца беларускага народу, была паказана такая неадназначная з’ява як казацтва і яе правадыры, хоць гісторыкам добра вядомыя факты знішчэння і рабавання казацкімі войскамі (у розныя перыяды гісторыі) многіх гарадоў Беларусі (у тым ліку Жыровічаў) з іх цэрквамі, манастырамі і святынямі... .”,-  гаворыцца ў лісце.

Вернікі лічаць, што аўтары фільма ствараюць глебу для парушэння рэлігійнага міра ў краіне, настройваючы праваслаўных братоў супраць грэка-католікаў. Аўтары ліста падкрэсліваюць асаблівую недарэчнасць з’яўлення такога фільма падчас афіцыйнага візіта ў Беларусь Дзяржсакратара Ватыкана кардынала Тарчызіо Бертонэ і чакаюць тлумачэнняў з боку кіраўніцтва Першага нацыянальнага канала.   Душпастыр гродзенскіх грэка-католікаў а.Андрэй Крот кажа : “Мы здзіўленыя з’яўленнем гэтага фільма, таму што з вуснаў афіцыйных асобаў, у тым ліку супрацоўнікаў апарата Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, мы атрымліваем высокую ацэнку ўкладу нашай Царквы ў гісторыю і культуру беларускага народа. Вядома, гісторыя Уніі складаная, але гэта поле для працы гісторыкаў, а не прапагандыстаў”.   Зварот падтрымалі вернікі грэка-каталіцкіх парафій Брэста, Ліды, Івацэвічаў. Адкрыты ліст накіраваны таксама ў “Вячэрні Гродна”, “Гродзенскую праўду”, паведамляе гродзенскі Твой Стыль .
 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования